Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая чапля: Маладая і хуткая

Калі я ізноў убачыў сваю старую знаёмую - маладую шэрую чаплю (Ardea cinerea) на тым жа месцы - г.зн. на мялізне па цэнтру Нёмана, я па ранейшых нашых сустрэчах ужо ведаў, што яна зноў зловіць нейкую нешэраговую здабычу. Так і адбылося, але перад гэтым на яе чамусьці нападала рачная крычка, з крыкамі і пікіраваннем, хаця нідзе на сотні метраў у любы бок не было бачна яе птушанят. І вось, калі крычка ад яе адстала і ў чаплі атрымалася сканцэнтраваць сваю ўвагу на здабычы, яна і злавіла вось гэтую рыбіну:

Але, як аказалася, я не быў падрыхтаваны так, як трэба і на самы канец шчаслівай для чаплі акцыі ў мяне не хапіла памяці на флэшцы (

Нёман у Гродна, 11-08-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары