На астраўках пасярод Нёмана і горада часам адбываюцца драматычныя падзеі)
Я здымаў маладую шэрую чаплю (Ardea cinerea) (у яе карацейшая дзюба і выразна цямнейшая яе верхняя палавіна ў параўнанні з дарослай птушкай) на максімальным зуме і не бачыў, што адбываецца навокал яе. А адбывалася нешта цікавае і не шэраговае, бо чапля павярнулася ў другі бок і стала ўзлятаць, выходзячы з кадра.
Аказалася, што побач захацела сесці вялікая белая чапля (Egretta alba), а шэрай яўна гэта не спадабалася і яна вырашыла напасці першай. Некалькі піруэтаў у паветры і вось абедзьве ляцяць уніз па плыні і скрываюцца за паваротам ракі.
Я пачакаў хвілін з 10 - ні шэрая, ні белая так і не вярнуліся. таму я вырашыў скончыць фотасесію з-за знікнення фотамадэляў.)
Але ўжо ўвечары маладая шэрая была на месцы і злавіла там жабку.
Нёман у Гродна, 21-08-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 25.08.2020 - 22:52
На клюве у серой цапли улика?
На клюве у серой цапли улика?
Harrier - 25.08.2020 - 22:55
In reply to На клюве у серой цапли улика? by arktous
Не - пух прыліп. Яна час ад…
Не - пух прыліп. Яна час ад часу чысціцца.