Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая варона і файная інавацыя

шэрая варона

Калі для адных маладосць - гэта хутчэй недасведчанасць і няўмецтва нават у жыццёва важных справах, для іншых гэта незакамплексаванасць і магчымасць знайсці свой уласны 'шлях да ежы'. Зразумела, выкарыстоўваючы досвед іншых птушак - гэтым і выключна важная сацыялізацыя і знаходжанне ў групе. Яна дае магчымасць капіравання паспяховых паводзін і іх хуткага распаўсюджання.  Спачатку ў гэтай канкрэтнай групе, а потым, магчыма, і далей.

Хутчэй за ўсё нешта падобнае на арыгінальныя новыя паводзіны я назіраў у скверыку на супрацьлеглым ад нас беразе Нёмана ў цэнтры гораду. Скверык параўнальна невялікі, высокіх дрэваў там няшмат. Але шмат пліткі і ёсць вельмі дзіўны, вялікі па плошчы басейн. Акрамя велічыні і дзіўнай формы, ён вылучаецца сярод падобных аб'ектаў тым, што ніколі не запоўнены, а вада, якая пастаянна працякае праз яго, бярэцца з невялікай ручаіны. Ручаіна гэтая разліваецца ў басейне на некалькі метраў, утварае неглыбокую, пастаянную і праточную 'калужыну' і забяспечвае шматлікім птушкам бяспечнае месца памыўкі і піцця.

І вось у гэтым месцы я заўважыў маладую шэрую варону (Corvus (corone) cornix), якая села на ўскрайку разліва вады ў басейне з ужо ўскрытым грэцкім арэхам. Арэх хутка апынуўся ў неглыбокай вадзе і я здзівіўся: навошта варона яго 'размачвае'? Гэта ж не засохлая скарынка хлеба?

Разгадку прыйшлося чакаць нядоўга і яна мне вельмі спадабалася - думаю, што не менш, чым намочаныя ў вадзе кавалкі грэцкага арэха вароне) Сапраўды, у яе атрымалася і з'есці вылушчаны ўдарамі дзюбы кавалачак арэха, і запіць яго за адзін раз - класічны 'два ў адным'.

Канешне, я не ведаю ці маладая варона сама да гэтага дадумалася, ці падгледзела ў іншай птушкі. Тым не менш, атрымалася файная інавацыя, яўна ўнікальная для гэтага месца, дзе ёсць доступ да арэхаў і пастаянны да неглыбокай вады.

Гродна, 11-10-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі