Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Варона-няўмеха і грэцкія арэхі

шэрая варона

Хаця сацыялізацыя дае вялікія перавагі тым птушкам, якія ў ёй удзельнічаюць, асабліва маладым, яна ж мае і адмоўныя бакі. Справа ў тым, што больш дасведчаныя і іерархічна вышэйшыя асобіны могуць і забіраюць ежу і менш дасведчаных і, часам, нават у прадстаўнікоў іншага віду. І некаторыя маладыя птушкі не паспяваюць навучыцца важным уменням, у нашым выпадку - як адкрываць грэцкія арэхі, таму што іншыя асобіны не падпускаюць іх на такую адлегласць, каб у першых атрымалася падгледзець і навучыцца.

Гэтая маладая шэрая варона (Corvus (corone) cornix) напала і хутка адабрала грэцкі арэх у грака, які знайшоў яго і прысеў з ім на афальт недалёка ад яе. А вось далей адбылося зусім нечаканае для мяне: варона  варочала арэх і несільнымі ўдарамі дзюбы спрабавала яго разбіць. Але нічога ў яе не атрымалася і праз хвіліну яна страціла да яго цікавасць і адыйшла ў бок. Абрабаваны ёй грак яўна чакаў на нешта падобнае, хутка схапіў нядаўна страчанае і адляцеў з арэхам.

Праз некалькі хвілін гэтая ж маладая варона сама знайшла арэх у лісці і перанесла на асфальт каб разбіць яго. У гэты раз я ўжо быў гатовы да падзеі і вось што атрымалася, ці хутчэй не атрымалася ў яе:

Ізноў грак чакаў і апынуўся побач у той момант, як варона страціла да арэха цікавасць.

Гродна, 07-10-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі