Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гракі і грэцкія арэхі: Зіма будзе!

грак і грэцкія арэх

Каляндарная восень паступова набліжаецца да сваёй сярэдзіны і гэта, між іншым, значыць, што хутка будзе зіма. А на зіму варта рабіць запасы ежы, бо хутчэй за ўсё здарыцца так, што доступ да яе пад снегам будзе абмежаваны. Ды і ў халодныя дні, а тым больш ночы, каб проста застацца жывым, спатрэбіцца шмат энергіі. Пра гэта ведаюць розныя віды птушак, якія застаюцца зімаваць побач з намі, у тым ліку і гракі (Corvus frugilegus).

З канца жніўня ў нас штогод пачынаецца сезон грэцкіх арэхаў, якія можна не толькі есці, але і запасаць на больш цяжкія дні. Будзе грак з арэхам у дзюбе яго есці ці хутчэй схавае на будучыню, здаецца можна было б сказаць па тым ці птушка застаецца на месцы знаходкі, ці ляціць некуды з ёй. Аднак з-за таго, што даступных арэхаў звычайна менш, чым ахвотных іх 'знайсці', часам адбываюцца сутычкі і больш моцныя (а можа і больш нахабныя) птушкі могуць адбіраць арэхі ў іх першазнаходцаў. Таму калі канкрэтная птушка з ежай адчувае сябе няўпэўнена ў акружэнні іншых, яна хутчэй адляціць і з'есць змесціва арэха  далёка ад канкурэнтаў, чым паспрабуе гэта зрабіць сярод іх. Тым больш арэх не такая простая здабыча, бо яго яшчэ трэба умець адкрыць і выкалупаць са шкарлупінак - з'есці. А на гэта, акрамя ўмення, патрэбны час. Таму займацца гэтай справай надзейней для яе поспеху ў адзіноце)

А вось па тым, куды сядае грак з арэхам у дзюбе, можна амаль беспамылкова сказаць збіраецца ён арэх разбіваць і есці ці прыхаваць. Справа ў тым, што звычайна каб арэх разбіць, патрабуецца цвёрдая паверхня: асфальт ці плітка - на яе і скідваюць арэх столькі разоў, сколькі патрабуецца для таго, каб ён раскрыўся. Іншая, больш рэдкая стратэгія гракоў - спрабаваць раскалоць ці разбіць арэх дзюбай, але і тут цвёрдая паверхня лепшая за мяккую, ды і на зямлі высокая расліннасць для гэтага, вельмі рэдкага выбару для 'кузні', не патрэбная. Таму калі гарк з арэхам сядае ў траву і тым больш высокую, хутчэй за ўсё ён збіраецца яго недзе там і прыхаваць. 

Зразумела, што чужыя вочы пад час гэтага наўрацці патрэбныя, але бываюць і выключэнні. З-за вялікай самаўпэўненасці ці глупасці некаторыя птушкі спрабуюць схаваць арэх там, дзе іх зусім побач шукаюць іншыя. Але сумневы ўсё роўна ёсць ) - ці добрае гэта месца, ці лепш схаваць здабычу трошкі далей:

Цікава яшчэ тое, што параўнальна шмат гракоў я бачыў хаваючымі арэхі ўжо зранку. А гэта значыць, што яны ўжо не галодныя і даволі хутка здольныя знайсці сабе ежу ў горадзе. Ну а запасы дадаюць ім упэўненасці, што перазімуюць!

Гродна, верасень і кастрычнік 2022.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі