Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя чаплі ў зімовыя дні

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Хаця апошнія гадоў 30 шэрыя чаплі (Ardea cinerea) штозіму застаюцца зімаваць на Нёмане і яго прытоках, у апошнія гады ім перазімоўвываць лягчэй. Нёман ніжэй плаціны ГЭС (з 2012 году) ні разу не замярзаў. А гэта значыць, што рыбачыць ёсць дзе і ў снежныя дні, якіх зусім мала, і, асабліва, у бясснежныя.

Адно з любімых месцаў рыбалкі - невялікі паварот Нёмана насупраць вусця Гараднічанкі, там амаль заўсёды можна ўбачыць адну з мясцовых чапляў:

https://youtu.be/QaWAZhT0KmU

https://youtu.be/4UxyZbm3flo

Але тое, што застался яна не адна, лёгка ўбачыць, калі прайсці ўздоўж Нёмана кіламетры 3-4. Шэрыя чаплі або рыбачаць, або адпачываюць на дрэвах праз розную адлегласць ад сябе, а калі пралятаюць адна каля адной, звычайна гучна крычаць пра гэта ўсім навокал)

Нёман у Гродна, 07-09.01.2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары