Дакументацыйныя здымкі і відэа
Неяк увечары на беразе Нёмана недалёка ад месца,дзе вывяліся шэрыя лескі (Sylvia communis), я заўважыў перамяшчэнні паміж сцяблін высокіх парасонавых раслін двух птушак. Гэта аказаліся маладыя шэрыя лескі (прынамсі тая птушка, якую я добра разгледзеў) - магчыма, што і з таго, вядомага мне, вывадку.
Яны ўвішна пераскоквалі з адной сцябліны на другую і нешта здзёўбвалі. Справа аказалася ў тым, што паміж раслінамі шмат дзе павукі расцягнулі свае сеткі і птушкам было зручна выбіраць з іх дробную здабычу павукоў.
Заадно яны падмацоўваліся і тлёй, якая спакойна 'пасвіліся' на тых жа парасонавых пад аховай мурашоў:
З-за таго, што птушкі хутка перамяшчаліся прыкладна ў бок вады, я не мог далей за імі назіраць, але думаю, што яны працягнулі сваю вячэру падобным чынам на суседніх раслінах.
25-07-2022, Гродна
Аўтар- Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ