Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя вароны - зімовыя гурманкі

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Як толькі пачаліся маразы і лёд пакрыў 1-2 метра вады ад берага, асабліва паміж раслінамі ці паміж камянямі ў берага, шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix) пачалі масавае прачэсванне ўсіх такіх месцаў на Нёмане. Зразумела, што раней яны проста не маглі там знаходзіцца з-за вады. І вось новая ніша стала даступнай:

https://youtu.be/VAA0638jUTw

 

Што канкрэтна яны там знаходзяць з ежы, цяжка сказаць, але шукаюць дакладна і спраўна.

І вось сёння атрымалася ўбачыць, як чатыры вароны ўжо на набярэжнай разбіраліся з бяззубкамі. Як яны дасталі іх з вады, я не бачыў. Магчыма, што гэта адбылося ўжо пасля таго, як бяззубкі померлі і апынуліся блізка да берага з-за таго, што вада ў апошнія дні ў Нёмане падае. Адбывалася гэта на ўчастку той самай пары, дзе я здымаў ‘узлом’ і паяданне бяззубкі вясной. Таму вельмі магчыма, што гэта зрабілі тыя ж птушкі і іх патомства.

Адна з варон разбіла ракавіну, кідаючы яе на плітку з трэцяга разу і з невялікай вышыні у 1,5-2 метры, а спачатку спрабавала дастаць з ракавіны праз шчыліну ў ёй. 

Другая адразу пераляцела на траву побач, а потым вышэй, за пагорак і чым там скончылася я не бачыў.

Самае цікавае адбылося пасля таго, як амаль усё самае смачнае было з'едзена  - варона прыхавала невялікі кавалачак у траве побач на будучыню!

https://youtu.be/JRacSStJ1e4

 

15-12-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.