Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя жураўлі: Начлег наадварот

Трошкі больш за тыдзень таму, калі мы былі на балоце Грайна, шэрыя жураўлі (Grus grus) увечары падняліся з балота і паляцелі начаваць некуды ў пойму Свіслачы.

Таму калі ўвечары мы убачылі больш за сотню птушак, якія стаялі ў забалочанай частцы некалі асушанай поймы, я ўжо змірыўся з тым, што палёту на начлег не будзе, бо жураўлі ўжо на месцы. Але не прайшло і некалькіх хвілін, як жураўлі пачалі ўзлятаць і выцягвацца у ланцужкі прыкладна паралельна дарозе. І ляцелі яны - як гэта не дзіўна - недзе ў бок балота! Усяго нам атрымалася налічыць каля 150 асобін - прыкладна столькі ж было і ў мінулы раз. І гэта хутчэй за ўсё значыць, што мы назіралі тых самых птушак, якія яшчэ не збіраюцца адлятаць і адпачываюць у заказніку і побач з ім.

Калі ж мы ужо пад час захаду сонца прыехалі на балота, жураўлі ўжо былі  адразу за ім на поле і яўна збіраліся там начаваць, бо іх крыкі адтуль мы выразна чулі і пасля змяркання.

Заказнік і ТВП "Гродзенская Свіслач", Бераставіччына, 09-10-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі