Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шпакі і кветка

У невялічкім скверыку насупраць нашага дома шмат шпакоўняў, шчыльна развесілі іх і на дрэвах вакол пачатковай школы. Пэўна колькі гадоў таму была нейкая акцыя ціпа "падары дом шпаку", вось і надарылі. Развесілі амаль на кожным больш-менш тоўстым дрэве. Шпакі (Sturnus vulgaris) не скардзяцца на перанасяленне, бо і няма каму, а стараюцца выжываць. Пра гэта і мая гісторыя.

Здавалася б, усё тут як заўсёды, але не ў гэты раз. Троху больш за два тыдні таму, увечары я заўважыў, што пара шпакоў носіць  гнездавы матэрыял у шпакоўню. Але вышэй шпакоўні на тое ж дрэва села шэрая варона і шпакі перадумалі адразу ляцець у шпакоўню з тым, што набралі. І дзякуючы гэтаму ў мяне і атрымалася зрабіць некалькі дакументацыйных здымкаў аднаго са шпакоў з пары, які трымаў у дзюбе свежаадарваную пад дрэвам пурпурную яснотку (Lаmium purpureum)! 

Не прайшло і хвіліны, як варона адляцела па сваіх справах і абодва шпакі са сваімі "падарункамі" ўціснуліся па чарзе ў шпакоўню. Ніколі дагэтуль, ні пасля я нічога падобнага не назіраў.

Добра вядомыя выпадкі выкарыстання араматычных раслін сініцамі для дэзінфекцыі гнязда, вераб'ямі - недапаленых цыгарэт. Але для чаго ў гняздзе яснотка? Здаецца, яна не мае моцных дэзінфекцыйных уласцівасцяў. Якая ад яе карысць птушкам?

Але расце шмат дзе навокал і прыгожая, канешне. Таму можа гэта і было адзінай прычынай для шпака прынесці яе на гняздо. Аднак у цемры шпакоўні гэтую прыгажосць усё роўна наўрацці будзе добра бачна)

Дзякую Алесе Кручонак за вызначэнне расліны.

Гродна, 10-04-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары