Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сінія сінічкі і 'коцікі'

Правяраць усё новае, што з'явілася на тваёй тэрыторыі - важная рыса, якая дапамагае не толькі знайсці ежу, але і часам месца для гнязда ці проста бяспечнага адпачынку.

Дзякуй богу, гэта фота-гісторыя не пра сапраўдных коцікаў, а пра кветкі вярбы, якія даволі доўга і дбайна даследавала пара сініх сініц (Cyanistes (Parus) caeruleus) на беразе Нёмана.

https://youtu.be/cxP-6JnBEsw

Ці знайшлі птушкі ў 'коціках' нешта смачнае - сказаць цяжка, бо з вялікай адлегласці я гэтага сцвярджаць не магу. Але калі не правяраць, то дакладна нічога не знойдзеш)

29-03-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары