Пасля таго, як абедзьве вялікія белыя чаплі (Egretta alba) адляцелі з касы ўверх па плыні ракі, адна з іх вырашыла выпрабаваць сваё шчасце на мялізне па цэнтру ракі. Сонца ўжо сядала і добра падсвечвала абрысы і чаплі, і вялікага пячкура, якога птушка параўнальна хутка тут злавіла.
Але злавіць параўнальна вялікую рыбу яшчэ не значыць яе з'есці, бо чапля яго схапіла ненадзейна. Аднак выбару не было, чапля ўскінула пячкура перад сабой і амаль адразу 'правільна' схапіла яго ў паветры. Усё ж паветра - не вада, тут рыба не можа манеўраваць і цалкам бачная птушцы. Заставалася праглынуць вячэру, а пасля ўжо можна і абтрэсці пер'е ад вады.
Нёман у Гродна, 21-09-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ