Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сонейка на сонейку

Так часам бывае з птушкамі, што чакаеш адну, а прыляціць-пакажацца зусім іншая. І, галоўнае, не менш цікавая!

Пасля чарговага пахаладання я здымаў сёння на чорнай бузіне розных птушак, у тым ліку і звычайную рудахвостку. Яна прылятала, праглынала ягады і адлятала, асвятляючы наваколле сваім яркім рыжым хвосцікам.

І раптам я заўважыў, як на і так ярка-рыжы спалох у цяньку на ніжніх галінках трапіў сонечны прамень, ад чаго ён засвяціўся як агеньчык! Але гэта была не самка звычайнай рудахвосткі, на якую я чакаў, а малінаўка (Erithacus rubecula)!

07-10-2019, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары