Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайная рудахвостка: ізноў на бузіне

Па меры таго, як становіцца халадней і дзень змяншаецца, параўнальна хутка знікаюць і ягады чорнай бузіны - на некаторых кустах іх амаль не засталося, і на большасці гронак ягады так проста ўжо не сарваць, бяспечна і выгодна седзячы на гронках зверху.

Але гэта яўна самая даступная ежа для многіх вераб'іных, якія жывуць тут або побач. Таму тыя, хто яшчэ не адляцеў, або ядуць тут рэгулярна - як рудахвосткі-чарнушкі, або прылятаюць час ад часу - як гэтая самка звычайнай рудахвосткі (Ph.phoenicurus), малінаўка ці сіняя сініца.

Гродна, 07-10-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі