Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Студэнты універсітэту Залатога веку на першай экскурсіі

Сёлета мы другі год з самымі актыўнымі сталымі людзьмі Гродна, якія працягваюць актыўна жыць і вучыцца ва Універсітэце залатога веку (УЗВ) распачалі курс "Асновы назіранняў птушак".

Першая экскурсія была прысвечана гарадзкім птушкам, але акрамя гракоў, шэрых варон і кавак атрымалася паглядзець таксама соек, чорнагаловых шчыгелаў і адна студэнтка паспела ўбачыць праз трубу нават зімародка!

Птянаццаць відаў - неблагі вынік за дзве гадзіны прыемнага і няспешнага шпацыру ўздоўж Нёмана ад старага да новага маста.

24-10-2019, Гродна.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары