Прыкладна праз два месяцы пасля таго, як я ўбачыў, што пара сініх сініц (Cyanistes caeruleus) выбрала для гнездавання пустую трубу вышынёй каля 40 см, я зноў быў там у наваколлі і вырашыў пагледзець як там справы. Яшчэ на адлегласці ад трубы я ўбачыў, што дарослыя птушкі часта носяць у яе ежу - значыць там ўжо вылупіліся і падрастаюць птушаняты.
З той адлегласці, дзе я мог найбліжэй да іх стаяць, было бачна, што дарослыя птушкі выглядаюць не найлепш, але стараюцца забяспечваць свой вывадак амаль выключна невялікімі зялёнымі вусенямі. Прычым і самец, і самка адляталі і прыляталі троху з розных кірункаў і не заўсёды праз аднолькавы прамежак часу, з чаго я зрабіў выснову, што яны як мінімум збіраюць тых вусеняў не на тым самым дрэве ці кусце. Прыкладна праз раз пасля прыносу ежы дарослыя выляталі з трубы з капсулай з памётам птушанят і выкідвалі яе недзе на шляху да вусеняў.
Звычайна птушкі прыляталі з ежай па-асобку, але калі здаралася так, што адна з сініц яшчэ была ў трубе і ўжо прыляцела другая, амаль заўсёды другая чакала, пакуль выляціць першая. Толькі анойчы мне атрымалася ўбачыць (гл. здымак ніжэй), што ў трубу з вусенямі заляцелі амаль адначасова абедзва з бацькой і без скандалаў таксама амаль сінхронна выляцелі.
З-за таго, што я не быў там раней, цяжка сказаць, ці гэты вывадак хаця і позні, але першы ў гэтай пары ў сезоне, ці паходзіць з паўторнай кладкі, бо з першай нешта здарылася. А можа гэта быў і ўвогуле другі іх вывадак, бо першы (не) выляцеў? Але і адказу на найбольш важнае пытанне - ці змаглі хоць якія птушаняты выляцець з гэтай трубы, ці загінулі там, я не ведаю...
Гродна, 20-05-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ