Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вераб'іны сычык: Born to be Free

Дакументацыйныя здымкі

Ёсць у жыцці моманты, калі радуешся, што ўдзельнічаеш у сапраўды добрай справе. Так атрымалася і з гэтай птушкай, хаця калі меркаваць па памерах - птушачкай) 

Гэты вераб'іны сычык (Glaucidium passerinum) быў знойдзены маімі добрымі знаёмымі на вуліцы ў горадзе - сядзеў на тратуары. Ці то стукнуўся аб шыбу пад час пагоні за здабычай, ці то яго задела машына пад час палёту. Але бачных траўмаў не было, акрамя яўна неадэкватных там паводзін. Пасля непрацяглага жыцця ў скрыні з добрым і адпаведным харчаваннем і двух 'пабегаў' з яе, было вырашана адпусціць яго на волю. Але ў іншым месцы - не там, дзе ён быў знойдзены.  Перад выпускам аіаль на змярканні яго яшчэ раз накармілі, пасадзілі на ветку вярбы і праз некалькі секунд птушачка лёгка і без праблем адляцела - вярнулася ў прыроду:

Гарадзеншчына, 01-04-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары