Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Восеньскі сэкс качак як рытуал

Дакументацыйнае відэа

Раней я падрабязна пісаў ТУТ, чаму у нашых відаў качак пары ўтвараюцца ўжо з восені. І каб ім утрымацца да вясны, час ад часу трэба падтрымліваць зацікаўленасць адно адным і дэманстраваць адданасць і веданне роляў. Звычайна, каб не траціць на гэта шмат часу і энергіі, многія важныя дзеянні рытуалізаваныя: гэта значыць, што адбываюцца рэгулярна і амаль аднолькава і аднолькава ўспрымаюцца і разумеюцца ўдзельнікамі.

Ну і нам самім добра вядома, што самы цікавы і прыемны рытуал, які прапануе нам прырода пры стварэнні і існаванні пары – сэкс. А калі ён яшчэ і без абавязковых наступстваў у выглядзе патомства і клопатаў аб ім (бо зразумела, што да вясны сперма самца – нават калі б яна ў гэты час ужо была і самка яе старалася б захаваць, наўрацці будзе жыццяздольнай), то што можа быць лепш?

Не выключэнне і качкі-крыжанкі (Anas platyrchynchos):

Гэтая пара пацвердзіла адно аднаму свой выбар і ўжо праз некалькі секундаў працягвала іншую, але таксама немалаважную справу – есці)

Нёман у межах Гродна, 25-11-2021

Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары