Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Восеньскія гілі па-вясноваму

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка, калі апала асноўнае лісце з дрэваў, я заўважыў, што на клёнах і пенсільванскім ясені, на якіх мінулай зімой гілі (Pyrrhula pyrrhula) доўга ад'ядаліся, сёлета зусім скромны ўраджай насення. І яшчэ тады падумаў - што ж яны будуць есці зімой?

Чакаць адгадкі прыйшлося больш за месяц. Бо хаця я і раней чуў асобных гілёў і нават бачыў асобных птушак, але паназіраць за імі неяк не атрымлівался. Да мінулай нядзелі, калі я праверыў "старыя соткi" у т.зв. новым парку, дзе здымаю гілёў апошнія гады з восені да зімы.

Гілі там былі, і шмат. Яны пастаянна пераляталі навокал і паасобна, і невялікімі групкамі і таксама пастаянна пераклікаліся даволі гучнымі "Гілі. Гілі!". Спачатку я не мог прынаравіцца да іх пералётаў і не толькі зняць, але і паназіраць за імі нармальна не атрымлівалася. Але хутка я зразумеў, што гілі не шукаюць крылатак, якіх зусім мала, а ядуць пупышкі на пладовых дрэвах - зусім, як робяць гэта на прыканцы зімы і ў пачатку вясны, калі крылаткі з'едзены і іншага выбару асабліва няма.

А потым у двух месцах убачыў і зусім нешта новае - гілі апускаліся на зямлю, каб папіць вялікія 'кроплі' вады, якія засталіся на лістах розных раслін з расталага снегу:

 

Зіма толькі пачынаецца і будзе цікава паназіраць за імі - чым яшчэ здзівяць мяне гэтыя птушкі.

Гродна, 28-11-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

І птушкі разумеюць, што адталая вада больш карысная... Назіраць уважліва за птушкамі заўсёды цікава. Яны могуць выдаць нешта незвычайнае, і вы пра гэта распавялі.