Пасля шэрагу восеньскіх дажджоў вада ў Нёмане заўважна паднялася. Але і шэрая, і вялікія белыя чаплі час ад часу працягваюць выкарыстоўваюць мялізну па цэнтру ракі каля 'старога' маста. І хаця цяжка прадказаць, у якім месцы і калі чаплі паспрабуюць схапіць здабычу, аднойчы ў мяне гэта атрымалася. А справа была так:
Вялікая белая чапля (Egretta alba), якая нядаўна прыляцела на мялізну, пасля непрацяглага шпацыру па яе краях, накіравалася да невысокага ўчастка надводнай расліннасці як раз, калі я падумаў, што менавіта за яе краем было б лягчэй злавіць рыбу. Так і атрымалася! Чапля ўпэўнена прайшла ўсё зялёнае там і на секунду затрымалася , выцягнуўшы шыю, за край расліннасці. Але для пэўнай атакі прыйшлося яшчэ трошкі выйсці з яе. Удар дзюбай - і ёсць рыбка!
Нёман у Гродна, 15-09-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ