Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікі савук сярод крыжанак

Звычайна вялікія савукі (Mergus merganser), якія ў невялікай колькасці гняздуюць у Беларусі і ў апошнія гады паціху каланізуюць нашы заходнія гарады (а хутчэй рэкі ў гарадах), на зіму прылятаюць да нас у значна большай колькасці, чым жывуць летам.

Тады і сустрэць іх параўнальна нецяжка. Але звычайна ў зімовыя гарады яны пранікаюць ужо ў другой палове зімы. А тут адна самка была мной адзначана ўжо некалькі дзён таму ў цэнтры Гродна на Нёмане, і падпускае на некалькі метраў - асабліва ўвечары, калі здымаць ужо не мае сэнсу з-за недахопу святла.

Праз нейкі час я яе ўбачыў з групкай качак-крыжанак. Яна плавала разам з імі, піла ваду, задзіраючы вертыкальна ўверх дзюбу, час ад часу шыпела на крыжанак з раскрытай дзюбай і нават аднойчы скубла ... траву разам з качаром крыжанкі на беразе!

Здаецца, у яе пашкоджанае адно крыло - менавіта таму яна і прыбілася да качак не свайго віду. Аднак можа я і памыляюся і ўсё ў яе будзе добра.

Нёман у Гродна, 10-12.12.2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары