Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія бакланы і маразы

Хаця і непрацяглыя, але моцныя маразы не прайшлі без сляда нават для Нёмана.

Спачатку з'явіўся і пачаў ноч ад ночы расці ўшыркі лёд уздоўж берагоў, і, асабліва, у затоках. А потым над летняй мялізнай па цэнтру ракі і ў цэнтры гораду з'явіўся ледзяны востраў.

Новай бяспечнай прысадай для адпачыгку і прывядзення сябе "у парадак" пачалі ахвотна карыстацца пад 100-150 вялікіх чаек (усе, або амаль усе - клыгуны). Ну і вялікія бакланы (Phalacrocorax carbo), якія звычайна не вельмі любяць адпачываць у горадзе і звычайна пралятаюць яго ад плаціны ГЭС, якая знаходзіцца вышэй па плыні км 10 ад гораду і ўніз, калі ляцяць у бок Літвы "на рыбалку". 

Мароз не дазваляе проста чакаць, калі пер'е падсохне - бо вада можа і замёрзнуць пад час прасушкі. крылаў.

Таму некаторыя з бакланаў для пэўнасці дадаюць актыўную вентыляцыю:

https://youtu.be/jH1LLIh5L4M

 

Тыя, што пад'елі і прасохлі, спакойна спяць, схаваўшы голаву і шыю такім чынам, што здалёк вельмі падобныя на пінгвінаў - так траціцца найменш патрэбнай яшчэ і для доўгай і марознай ночы энергіі. 

Хутчэй за ўсё з адлігай паводзіны бакланаў зменяцца, і яны зноў будуць толькі пралятаць над горадам. А зараз ёсць магчымасць назіраць за імі параўнальна зблізку.

19-01-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Цікава, што ў цэнтры гораду не бачыў, каб бакланы рыбачылі.

Альбо пералятаюць уніз-уверх па рацэ, альбо адпачываюць на ледзяным востраве. 

У маразы не хацеў палохаць, здымаў здалёк. А учора і сёння падыйшоў бліжэй.

Здаецца і здымкі цікавейшыя атрымаліся, толькі што крыгі больш не плывуць і атмасфера ўжо не тая, не цалкам зімовая)