Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія белыя чаплі: Чацьвёра смелых

Прырода ўмее здзіўляць. 

У цэнтры гораду на Нёмане я раней назіраў, як на тамтэйшых астраўках стала паляваць маладая шэрая чапля. Потым да яе далучылася вялікая белая. Потым шэрая стала праганяць яе. Потым вялікія белыя чаплі (Egretta alba) прыляцелі ўдвух і шэрая на нейкі час супакоілася.

Але потым я ўбачыў (зняць не паспеў), што шэрая праганяе ўжо двух вялікіх белых чапляў адтуль!

І вось пазаўчора я здалёк звярнуў ўвагу на тое, што белых плямак там яўна больш, чым 2! І сапраўды, аказалася, што там пасля абеду палююць ужо чатыры вялікія белыя чаплі!

Прычым яны яўна адносіліся спакойна адна да адной, пераляталі і бліжэй,і далей ад сябе і ўвогуле дзейнічалі яўна незалежна. За прыкладна 30-40 хвілін маіх назіранняў, ніводная з іх нічога там не злавіла. Пачаўся дожджык і мне прыйшлося вяртацца дамоў, заставіўшы чапляў.

Ніжэй некалькі момантаў з іх паляванняў.

Нёман у Гродна, 01-09-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі. 

 

Каментары