Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія белыя чаплі - універсальныя рыбакі

Вялікія белыя чаплі (Egretta alba) палююць, канешне, не толькі на водных жыхароў - часам іх можна ў параўнальна вялікай колькасці сустрэць і на палях, дзе іх здабычай становяцца грызуны. Але менавіта  рыбы, ці хутчэй, рыбкі, - асноўная ежа. Памеры асноўнай здабычы добра бачныя на здымках і відэа ніжэй.

На Нёмане яўна ёсць менш і больш любімыя месцы, на якіх птушак сустрэнеш часцей за ўсё і напэўна там яны бываюць найбольш паспяховымі.

За апошнія два месяцы  прыйшлося назіраць шмат паляванняў (ці ўсё ж рыбалак?) белых чапляў і можна  вылучыць асноўныя тактыкі. Самы рэдкі метад і найменш паспяховы, гэта  пагоня за рыбай на адкрытым неглыбокім месцы:

Дарэчы, гэты спосаб вельмі нагадвае тое, як палюе шэрая чапля, толькі апошняя хутчэй чакае на здабычу большых памераў і часта паспяховая ў сваім чаканні.

Другі спосаб вельмі часты і вельмі паспяховы, гэта паляванне на дробную здабычу сярод расліннасці з вады. Гэта дазваляе чаплі падабрацца да рыбак максімальна блізка, заставаючыся нябачнай і дакладна разлічыць патрэбную адлегласць і глыбіню для поспеху атакі.  Аднойчы прыкладна за 3 хвіліны чапля  злавіла так 10 рыбак з 11 спробаў, і хаця ўсе яны былі вельмі малога памеру, іх колькасць яўна ў рэшце рэшт кампенсавала недахоп масы)

Трэці спосаб не менш паспяховы і больш універсальны, але выкарыстоўваўся не так часта, як другі: гэта паляванне на адкрытай вадзе  з вады - чапля спецыяльна спускалася  у ваду з берагу і даволі хутка лавіла рыбак без асаблівай праблемы. Варыянт гэтай лоўлі - паляванне з берагу: чапля не заходзіць у ваду, а максімальна нахіляецца да яе і выхоплівае рыбак і на адкрытай прасторы, і з прыбярэжнай расліннасці.

Ну і самы цікавы, і напэўна даволі паспяховы метад рыбалкі, які можа выкарыстоўвацца калі іншыя  не даюць жаданага выніку - паляванне з выпалохваннем ахвяр. Яго сутнасць вельмі простая: чапля на рознай глыбіні ў вадзе пачынае даволі хутка пераступаць нагамі амаль на адным месцы ў своеасаблівым танцы з простымі рухамі. Гэта павінна тэарэтычна выганяць бліжэй да паверхні тых, хто схаваўся ад яе ці ўвогуле вядзе скрытны лад жыцця, але ні разу паспяховай атакі пасля гэтага я не бачыў. Хаця  яны мусяць быць, бо інакш птушкі не выкарыстоўвалі б гэты метад  зусім.

Верасень і кастрычнік 2021,  берагі Нёмана ў Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Дзякуй, сябры!

Чаплі з крыжанкамі не канкурэнты наконт рыбак - такіх, як магілёўская, рыбачак сярод качак у нас няма)

Думаю, што звычайна не звяртаюць адны на адных увагі.