Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія галубы: партрэты пары

Гэтая пара вялікіх галубоў (Columba palumbus) была разам на беразе Нёмана, але па якой прычыне я так і не зразумеў. Спачатку я заўважыў адну птушку, якая актыўна збірала раслінную ежу і для гэтага пералятала на некалькі метраў і вярталася, а потым , не адразу, убачыў і другога галуба, які амаль нерухома сядзеў у той жа расліннасці недалёка ад першага.

Справа ў тым, што ў гэтага віда ўжо павінны быць вялікія птушаняты і дарослыя галубы маглі збіраць там ежу для патомства. Або нешта ў іх пайшло не так з першым вывадкам і яны трымаліся разам для таго, каб праз нейкі час паспрабаваць яшчэ раз. Бо вядома, што вялікія галубы з гарадзкіх папуляцый могуць гнездаваць нават тры разы за сезон.

Тым не менш птушкі не баяліся мяне і атрымалася зрабіць ім некалькі здымкаў.

Гродна, 17-05-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Прыгажосць! Такія буйныя выразныя "партрэты" галубей на фоне зеляніны глядзяцца вельмі прывабна. У мяне ёсць фоткі, дзе галубы "пасуцца" ў парку на зялёным лужку, збіраючы насенне і казурак. Яны заўсёды кормяцца на зямлі.