Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вялікія савукі на Гараднічанцы: I had a dream, ч.ІI

вялікі савук

Працяг. Пачатак ТУТ

У самым пачатку мая я як раз падыйшоў да вусця Гараднічанкі, калі туды прываднілася самка вялікага савука (Mergus merganser). Было ў гэтым прывадненні і пасля ў тым, як яна спачатку піла, а потым шукала там рыбу нешта такое, што я адразу адчуў - самка вельмі галодная. Ну а далей здагадацца, што яна хутчэй за ўсё прыляцела аднекуль з дупла ля Гараднічанкі, дзе доўга сядзела на кладцы, было ўжо лагічна. 

Пры мне яна нічога не злавіла - ні калі нырала, ні калі толькі апускала галаву пад воду і так выглядвала патэнцыйную здабычу. Я не стаў ёй перашкаджаць і сыйшоў адтуль. А на заўтра здарылася тое, пра што марыў...

Гродна, 02-05-2026

Працяг будзе

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі