Шмат хто з насякомых і іх лічынак, павучкі і некаторыя іншыя дробныя безхрыбетныя хаваюцца на зіму ў лісці, якое ападае ці ўжо апала.
Вялікія (Parus major) і іншыя віды сініц і не толькі яны стараюцца рэгулярна яго правяраць, пачынаючы гэта рабіць яшчэ на дрэвах і кустах.
Задача ўскладняецца, калі лісце ўжо апала і ляжыць слаямі на зямлі ці на траве, тым больш тут агляд меншы і нашым коцікам ды іншым драпежнікам лягчэй падрасціся незаўважна.
Таму, калі нешта смачнае сярод апалага лісця знойдзена, птушкі стараюцца разабрацца што гэта і з'есці недзе побач на галінках - не на паверхні зямлі:
Гродна, 04-11-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ