Пакуль на дрэвах і кустах застаецца лісце, ёсць сэнс даследаваць яго. Там могуць хавацца і насякомыя, і павучкі. Гэтым і займаюцца сінія сініцы (Cyanistes (Parus) caeruleus) да таго моманту, як большасць лістоў паападае. Тады трэба шукаць у іх на зямлі - а гэта больш небяспячна. Прыйдзе час і на гэта, але яшчэ не зараз.
А калі пад час пералётаў паміж рознымі дрэвамі сустракаецца пустазелле, гэта можа стаць сапраўдным святам ежы, бо на ім, акрамя бесхрыбетных, якія тамсама хаваюцца, ёсць шмат насення.
Цікава, што сінія сініцы - у адрозненне ад большасці іншых нашых відаў сініц - чамусьці не вельмі любяць сябе падобных, максімум лятаюць у пары або ўдваіх і ім прасцей шукаць ежу з вялікімі сініцамі, да якіх яны часам далучаюцца.
Кастрычнік і лістапад 2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 28.11.2020 - 21:42
Першы і апошні здымак - як…
Першы і апошні здымак - як на старт перад даследаваннем і перамога ў канцы)) Напэўна на гэту зіму трохі дадалося іх і з поўначы - напрыканцы верасня месцамі назіраў няспынную плынь сініх і вялікіх сініц зграйкамі па 20-30 птушак.
Harrier - 28.11.2020 - 22:10
In reply to Першы і апошні здымак - як… by Apus
Дзякуй! Цікава пра зграйкі -…
Дзякуй! Цікава пра зграйкі - у нас сінія па 1-2, а вялікія па-рознаму, часам па некалькі ў групе лятаюць.
Але ці нашы, ці з поўначы - цяжка сказаць.