Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сіняя сініца: Хто вышэй сеў, той і камандуе

Смешную сытуацыю чатыры разы запар назіраў на беразе Нёмана.

Прыбярэжная тэрыторыя з абодвух бакоў старога маста падзелена паміж двумя ці трымя групамі вераб'ёў, сярод якіх найбольш палявых (Passer montanus). З аднаго боку набярэжнай - нізкая трава з нізкім пустазеллем, з другога - бераг часткова завалены валунамі, там вырасла высокае пустазелле і дзе-нідзе ёсць кусцікі вяза. На гэтай частцы ўсё і адбылося.

Частку высокага, ад 1 да 1,5 метра і ўжо засохлага пустазелля вецер нахіліў да самай зямлі ці валуноў і вераб'і, хаця і могуць выбіраць насенне на любой вышыні, чамусьці больш любяць гэта рабіць невысока або ўвогуле амаль з зямлі. Так і робяць. 

А вось сіняя сініца ((Parus) Cyanistes caeruleus), якая перайшла з пошука насякомых і павучкоў таксама на харчаванне насеннем, стараецца трымацца зверху сухіх раслін. Але час ад часу яна трывожна пачынае трашчаць і сама ляціць ад уяўнай ці сапраўднай небяспекі на бліжэйшыя кусты вязу - там не так высока, але падаецца бяспечней. Хто ці што яе палохае - я не бачу.

Як толькі сігнал небяспекі чуюць вераб'і, яны кідаюць есці і таксама разлятаюцца па кустах вязу. Усе некалькі дзесяткаў!

Але праз некалькі секунд ніхто з іх небяспекі не бачыць, і , як і снічка, яны вяртаюцца выбіраць насенне. Вераб'і знізу, сінічка - зверху.  Прыкладна праз хвіліну сінічка зноў паведамляе пра небяспеку і адлятае на вяз, вераб'і таксама разлятаюцца. І так паўтараецца раз за разам. Ці то давер да сінічак у вераб'ёў вялікі, ці то прасцей і бяспечней адляцець нават на той сігнал небяспекі, які потым не пацвердзіцца, чым паленавацца і не адляцець і тады ўсё можа кепска скончыцца?

А вераб'ёў, якія "слухаюцца сінічку" аказваецца больш, чым я меркаваў без іх падкліку - больш за 120 разам!

02-11-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Часта выглядае так, што палявыя вераб'і інстынктыўна павінны пераядычна ўздымацца. Цікава, што адчувае такая сініца, якая здольная трошкі  пакіраваць сотняй птушак?))

Так, можна стаць маніпулятаркай)

Але яна і сама адлятала - таму нешта такое, што яе турбавала, там было. Проста я нічога не ўбачыў.

А наконт вераб'ёў - так, і самі узлятаюць усе час ад часу. Можа каб драпежнікам цяжэй было выбраць адну ахвяру з мноства птушак?