Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: Другі вывадак у горадзе

Лета незаўважна пераваліла на другую палову, а гэта значыць, што самыя смелыя і ўмелыя з нашых вераб'іных птушак выгадавалі другі вывадак.

І сярод іх самыя шумныя і заўважныя - вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica).

Маладыя ластаўкі ўжо вельмі добра лятаюць, але для таго, каб паляваць на насякомых у паветры трэба пэўна лятаць выдатна - вельмі добра тут яўна замала) 

Таму бацькі кормяць іх, а малыя стараюцца трымацца разам ці побач - так бацькам лягчэй знайсці іх  і, напэўна, не блытаць з чужымі дзецьмі.

Яны яшчэ не ведаюць - што-хто можа быць небяспечным для іх, але як толькі пачуюць крыкі трывогі дарослых, адразу злятаюць з добрай прысады і потым, па аднаму і паступова, вяртаюцца на яе.

21-07-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі