Першая частка пра іх жа - ТУТ
Адрозніць вясковых ластавaк (Hirundo rustica), якія нядаўнa выляцелі з гнязда ад тых, што выляцелі раней, параўнальна лёгка. Хаця і тых,і другіх яшчэ кормяць бацькі і яны старaюцца трымацца разам, але паводзіны ўсё ж адрозніваюцца ў важных нюансах.
Гэтая тройка на здымках ніжэй - 'свежанькія', таму і сядзяць амаль як у гняздзе - зусім блізка, амаль прытуляюцца. Іншая спрaва старэйшыя - яны трымаюць адзін ад аднаго дыстанцыю, хаця таксама стараюцца трымацца побач, адной сям'ёй.
Ежу бацькі ім кладуць у дзюбу, калі малыя сядзяць на прысадзе. А старэйшыя не чакаюць на гэты прыемны момант, а ляцяць, хаця і недалёка, да бацькоў з ежай, і атрымліваюць яе хаця і з дзюбы ў дзюбу, але ў паветры.
Адзінае, што супадае ў паводзінах - імгненная рэакцыя на сігнал небяспекі ад дарослых - адразу узлятаюць, хаця праз нейкі час могуць сесьці дакладна на тое ж месца,з якога ўзляталі. А так, на прысадзе, побач з сіблінгамі, можна і расслабіцца пакуль чакаеш прылёт ежы - і паспаць, і расцягуцца як след)
24-07-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ