Хаця маладыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica), якія пакінулі гняздо, добра лятаюць амаль адразу - у адрозненне ад большасці іншых нашых вераб'іных птушак, самастойна ежу сабе яны злавіць не могуць яшчэ параўнальна доўгі час. Усё ж паляванне на насякомых у паветры патрабуе не толькі лётных здольнасцяў, але і іншых ведаў і ўменняў, якіх у малых яшчэ няма. Таму іх і кормяць бацькі, перадаючы першы час ежу з дзюбы ў дзюбу, а нават глыбей - стараюцца пакласці глыбей у рот. І то часам нешта выпадае, як бачна на адным са здымкаў.
І птушаняты з аднаго гнязда стараюцца трымацца разам - так ім бяспечней, ды і бацькам лягчэй іх знайсці калі яны адно каля аднаго, ды і сумесныя галодныя крыкі пэўна робяць на бацькоў большае ўражанне і павялічваюць матывацыю шукаць для малых ежу, чым па-асобку ад кожнага калі б яны сядзелі не разам.
Але ёсць у падобным аб'яднанні і мінусы - невядома каму аддасць бацька ці маці ежу нават калі бачыш, што нясе,здаецца, у втой бок) Таму і стараюцца некаторыя самыя хітрыя птушаняты зменшыць канкурэнцыю з боку сіблінггаў - паварочваюцца галавой у супрацьлеглы бок. Так ім падаецца, што калі бацькі будуць ляцець з таго боку, дзе птушанё адно павёрнутае галавой да іх, то выбару каму аддаць чарговую порцыю насякомых у іх не будзе.
Аднак і гэта не вельмі дапамагае - іншыя птушаняты стараюцца павярнуць галовы куды трэба і хітрасць калі і спрацоўвае, то далёка не заўсёды.
Другая частка пра іх жа - ТУТ
23-=07-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 24.07.2020 - 21:44
Классные снимки и интересный…
Классные снимки и интересный рассказ! Если-бы был только заглавный и последующие два снимка, то можно решить, что поет небольшой хор, а перед ним - дирижер.Исполняется "Какие мы голодные!"
Harrier - 24.07.2020 - 22:05
In reply to Классные снимки и интересный… by arktous
Дзякуй! Хор моладзі не…
Дзякуй! Хор моладзі не толькі песні пра свой голад спяваў.
Будзе працяг у другой частцы)
Apus - 24.07.2020 - 22:57
Напружаныя моманты, нават…
Напружаныя моманты, нават недахоп пёрка ў хвасце дарослай птушкі дадае драматызму!