Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: Галодная тройка. Частка 1

Хаця маладыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica), якія пакінулі гняздо, добра лятаюць амаль адразу - у адрозненне ад большасці іншых нашых вераб'іных птушак, самастойна ежу сабе яны злавіць не могуць яшчэ параўнальна доўгі час. Усё ж паляванне на насякомых у паветры патрабуе не толькі лётных здольнасцяў, але і іншых ведаў і ўменняў, якіх у малых яшчэ няма. Таму іх і кормяць бацькі, перадаючы першы час ежу з дзюбы ў дзюбу, а нават глыбей - стараюцца пакласці глыбей у рот. І то часам нешта выпадае, як бачна на адным са здымкаў.

І птушаняты з аднаго гнязда стараюцца трымацца разам - так ім бяспечней, ды і бацькам лягчэй іх знайсці калі яны адно каля аднаго, ды і сумесныя галодныя крыкі пэўна робяць на бацькоў большае ўражанне і павялічваюць матывацыю шукаць для малых ежу, чым па-асобку ад кожнага калі б яны сядзелі не разам.

Але ёсць у падобным аб'яднанні і мінусы - невядома каму аддасць бацька ці маці ежу нават калі бачыш, што нясе,здаецца, у втой бок) Таму і стараюцца некаторыя самыя хітрыя птушаняты зменшыць канкурэнцыю з боку сіблінггаў - паварочваюцца галавой у супрацьлеглы бок. Так ім падаецца, што калі бацькі будуць ляцець з таго боку, дзе птушанё адно павёрнутае галавой да іх, то выбару каму аддаць чарговую порцыю насякомых у іх не будзе.

Аднак і гэта не вельмі дапамагае - іншыя птушаняты стараюцца павярнуць галовы куды трэба і хітрасць калі і спрацоўвае, то далёка не заўсёды.

Другая частка пра іх жа - ТУТ

23-=07-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Классные снимки и интересный рассказ! Если-бы был только заглавный и последующие два снимка, то можно решить, что поет небольшой хор, а перед ним - дирижер.Исполняется "Какие мы голодные!"