Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: Вячэра на траіх. Частка І

вясковая ластаўка

Дакументацыйныя здымкі

З другой паловы ліпеня пачаўся вылет другіх вывадкаў у вясковых ластавак (Hirundo rustica). І ў наступныя дні мне падалося, што іх яўна больш, чым я бачыў першых) Але ўсе яны сядзелі так, што здымаць іх было нязручна, ажно мне пашанцавала ўбачыць невялікую мітусню ластавак вакол невысокай вярбы на беразе ракі. Гэта параўнальна недалёка ад прыступак лесвіцы, якая вядзе з набярэжнай на бераг і тут можна сесці для назіранняў і здымак.

Спачатку маладых ластавак аказалася дзве, сядзелі яны на галіне вярбы невысока над зямлёй, аднак хутка да іх прыляцела-далучылася трэцяя. Прычым калі малыя не бачылі дарослых з ежай, якія ляцяць да іх, ластаўкі стараліся сядзець як мага бліжэй і прытуляцца - хутчэй за ўсё так яны адчувалі сябе больш упэўнена, чым калі сядзелі на адлегласці. А вось калі нехта з птушанят заўважаў прыбліжэнне аднаго з бацькоў з ежай, даволі хутка яны адсоўваліся адна ад адной і акрамя шырока раскрытай дзюбы і галодных крыкаў  таксама дапамагалі прыцягнуць да сябе ўвагу яшчэ і мітуслівымі рухамі паўраскрытых крылаў.

Бацькі ж прыносілі порцыю насякомых у сярэднім кожныя 5 хвілін. І за час паміж прыносамі птушаняты ізноў прысоўваліся адно да аднаго і сядзелі разам. І так паўтаралася раз за разам, пакуль мама-самка не прысела побач з імі адпачнуць пасля чарговага прыносу ежы. Тады птушаняты на нейкі час разгубіліся і не прысунуліся адзін да аднаго як рабілі штораз да гэтага.

Гродна, 19-07-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг будзе