Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: Самыя першыя

вясковая ластаўка

Здавалася, што вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica) лятаюць і шчабечуць ці пакрыкваюць недалёка ад ракі як і ў мінулыя дні, але нешта ў іх паводзінах як бы няўлоўна змянілася. І даволі хутка я зразумеў - што.

Аказалася, што на адной з галінаў ясенелістнага клёна, якія разам з кустамі чорнай бузіны выраслі ўздоўж агароджы былога піўзавода, чакаюць на ежу ад бацькоў два злёткі ластавак! Таму і як мінімум некаторыя дарослыя птушкі лятаюць і 'гучаць' інакш. 

Хаця асаблівай неабходнасці пералятаць у птушанят не было - бо бацькі з ежай знаходзілі іх у любым месцы, насамрэч яны пастаянна павінны былі вырашаць даволі складаную (асабліва для іх узросту і зусім невялікага досведу) задачу. А я на была ў тым - дзе лепш сядзець, каб было бяспечна, каб бацькі заўважалі часцей і прыляталі карміць хутчэй і каб было не страшна сядзяць самотна, без сіблінга(ў) побач. Бо калі сядзець з сіблінгамі, бацькі могуць першым пакарміць не цябе, а яго. Таму маладыя ластаўкі час ад часу пераляталі, але недалёка ад месца, дзе я іх упершыню заўважыў - фактычна гэта была адлегласць толькі ў некалькі метраў.

Спачатку я здзівіўся, што першы і самы ранні вывадак  у ластавак атрымаўся такім невялікім - толькі двое малых. Бо ў вясковых ластавак можа быць ад 3 да 7 яек у кладцы (і потым адпаведна столькі ж птушанят) і першыя ў гнездавым сезоне і раннія вывадкі звычайна большыя за пазнейшыя ці другія. Аднак на працягу наступных 40 хвілін аказалася, што вывадак паступова 'павялічваўся' у памерах: і да ўжо вядомых мне двух птушанят спачатку далучыўся трэці, потым - чацьвёрты, а пазней пяты і шосты! Так што апісаную вышэй заканамернасць ластаўкі ламаць не збіраліся), прсота трэба было пачакаць пакуль усе птушаняты збяруцца ў адным месцы.

Гродна, 19-06-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі