Дакументацыйныя здымкі
Працяг. Пачатак фота-гісторыі ТУТ
З-за таго, што пасля вылета з гнязда маладыя вясковыя ластаўкі (Hirundo rustica) і любяць сядзець на той самай прысадзе, але час ад часу вымушаныя пералятаць на іншыя. І таму птушкі-бацькі павінны пазнаваць іх і адрозніваць ад іншых. Бо інакш ім прыйшлося б карміць чужых патомкаў)
Але не менш цікавай загадкай застаецца іншая - як птушкі-бацькі выбіраюць якое птушанё карміць у гэты раз? Бо хаця розныя птушаняты заўважаюць дарослых з ежай з розніцай у секунды і таму і пачынаюць крычаць неадначасова, усе малыя штораз галодныя і просяць карміць іх аднолькава гучна і настойліва. Тым больш дзіўна, калі з трох птушанят два-тры разы запар ежу атрымлівае той самы малы - гл. здымкі пасляоўных 'кармленняў' ніжэй.
19-07-2023, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Заканчэнне ТУТ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 09.09.2023 - 19:53
Па здымкам здаецца, што малы…
Па здымкам здаецца, што малы шырэй дзюбу раскрывае)
Harrier - 10.09.2023 - 00:54
Добры быў бы крытэр! А ці ён…
Добры быў бы крытэр! А ці ён працуе на бацькоў адпаведным чынам, можна праверыць у трэцяй фота-серыі ТУТ)
Я думаю, што птушаняты даволі рана разумеюць да каго ляціць дарослы з ежай, таму ўжо 'выбраны' і стараецца па-максімуму раскрыць дзюбу, пацверджваючы іх выбар.