Раней я ўжо пісаў, што любімых многімі нашымі насеннеяднымі птушкамі дзьмухаўцоў на той стадыі, калі насенне яшчэ не раскрылася і не рассеялася, застаецца ўсё менш. Але яны яшчэ ёсць, толькі дабрацца да насення можа быць на першы погляд складана. Але, як аказалася, не для ўсіх)
На даху прыбудовы дзьмхаўцоў вырасла зусім нешмат, але яны прыцягнулі да сябе ўвагу канаплянак (Carduelis cannabina). Месца там адкрытае і добра праглядваецца навокал - а гэта значыць, што бяспеснае для птушак. Аднак дзьмухаўцы выраслі высокія і птушкі зверху сесці на іх так, каб есці насенне, не маглі. Таму птушкі зрабілі больш хітра - яны сваёй вагой прыгнулі дзьмухаўцы і так, спакойна і бяспечна, кушалі:
31.05 - 04.06.2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ