Дрозд-піскун (Turdus pilaris), які яўна мае гняздо недзе недалёка, прызямліўся метраў 30 ад мяне і пачаў шукаць ежу на высокім беразе Гараднічанкі. Як аказалася, не толькі для птушанят, але і для сябе, таму што невялікая частка здабычы, якая магла быць згублена ў высокай траве пад час пошукаў новай, была з'едзена.
Паступова дрозд набліжаўся і скончыў пошукі зусім побач са мной. Самае цікавае, што адбывалася на працягу гэтых 5 хвілін, я здымаў:
У адрозненне ад шпакоў, якія хутка і ўпэўнена прачэсваюць тэрыторыю ў пошуках любых безхрыбетных адпаведных для іх памераў і на расліннасці, і на паверхні зямлі, і у глебе, дрозд паводзіў сябе інакш і найбольш ён нагадваў ... шэрую чаплю: заміраў без руху, выцягваў параўнальна нядоўгую шыю, і як бы прыцэльваўся перш, чым схапіць здабычу.
Амаль адразу ён паспяшаўся моцна цягнуць вялікага дажджавога чарвяка і адарваў невялікі яго кавалак, які потым пераносіў з сабой і адляцеў з ім на гняздо. Іншую здабычу ён хапаў пад час і пасля замірання рэзкімі выпадамі недзе на паверхні ці на раслінах. Але як ён вылічваў дажджавых чарвякоў, я не зразумеў, прычым і зусім маленькіх, і сярэдняга памеру, і вялікіх. Можа бачыў, як тыя высоўваюцца з норкі ці перапаўзаюць на паверхні?
Так ці інакш за 5 хвілін дрозд сабраў невялікую калекцыю безхрыбетных і адляцеў карміць патомства.
26-05-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 28.05.2021 - 21:45
Интересные снимки. Дрозды -…
Интересные снимки. Дрозды - хорошие родители, трудятся от рассвета до заката... Дмитрий, а фото и видео вы снимаете постоянно со штатива?
Harrier - 28.05.2021 - 23:19
In reply to Интересные снимки. Дрозды -… by pva
Дзякуй! Не, па рознаму бывае…
Дзякуй! Не, па рознаму бывае. Са штатыва, канешне, і фоты і відэа лепш атрымліваюцца, бо камера ўсё ж цяжкая і часта надзейна не ўтрымаеш, асабліва на вялікім зуме каб не трэслася. А штатыў не заўсёды нашу.
pva - 29.05.2021 - 11:51
In reply to Дзякуй! Не, па рознаму бывае… by Harrier
Спасибо - понял. Я тоже…
Спасибо - понял. Я тоже редко беру штатив. Но теперь я приобрел "зеркалку" Canon и длиннофокусный объектив, придется брать штатив.
Harrier - 29.05.2021 - 12:09
In reply to Спасибо - понял. Я тоже… by pva
Калі ёсць магчымасць, са…
Калі ёсць магчымасць, са штатывам адназначна лепш. Я яго часта проста як апору для рук выкарыстоўваю, не прыкручваю камеру.
pva - 29.05.2021 - 17:16
In reply to Калі ёсць магчымасць, са… by Harrier
Я сделал с удочки раздвижной…
Я сделал с раздвижной удочки монопод. На конце рагулька из дерева (как когда-то делали рогатки). Ложу левую руку на монопод (рогульку), придерживая объектив , а правой держу фотоаппарат и снимаю. Он легкий, складывается и очень удобный. Иногда, как и вы: штатив использую, как монопод, не прикручивая камеру. Рис.самодельного моего монопода:
Длину монопода делаю на уровне глаз.