Дакументацыйныя здымкі
Хаця на Нёмане, як і ў любой вялікай рацэ, хапае водных насельнікаў розных памераў, даступнасць іх для такіх невялічкіх рыбакоў, як змародкі (Alcedo atthis), невялікая.
І ўся справа тут у прысадах - добрых і зручных прысад яўна не хапае. Таму птушкам прыходзіцца выкарыстоўвываць не вельмі зручныя - рознага памеру валуны, камяні, ці спрабаваць заўважыць рыбу і атакаваць яе з завісання.
На жаль, я яшчэ здымкі ў завісанні зрабіць не здолеў.
А зімародак на здымках ніжэй пераляцеў з "нашага" берага на супрацьлеглы, дзе я і назіраў 3 яго атакі: 2 з камянёў і 1 з завісання. Усе былі няўдачнымі і птушка адляцела над ракой у іншае месца.
23-08-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ