Мая гісторыя з сям'ёй зімародкаў (Alcedo atthis), пачатак якой ТУТ і ТУТ, якія пасяліліся на рэчцы Гараднічанцы, працягваецца.
Нейкі час я іх не бачыў, а сёння ізноў пашанцавала - спачатку ў небачную для мяне норку заляцела з рыбкай птушка, а потым села ... на знак, якім пазначаюць для караблёў мелізну ў вусце рэчкі, якая тут ўпадае ў Нёман.
Я ліхарадкава пачаў яе здымаць і нават уключыў відэа:
І тут птушка двойчы на працягу некалькіх секундаў паказала мне майстар-клас, а я двойчы "даў маху": самка зляцела з прысады і я выключыў чарговае відэа. А дарма! Бо праз секунды 2 птушка ізноў уселася на "чырвоны бакен" ... з рыбкай! З'ела яна яе вельмі хутка, і калі я зноў уключыў відэа-запіс, птушка ізноў зляцела)
Я ізноў з дасады выключыў яго. І зноў - дарма! Бо праз 2-3 секунды самка яшчэ раз вярнулася на зручную прысаду з чарговай рыбкай!
Тут я ўжо быў гатовы і зняў, як самка забівае ахвяру, каб аднесці птушанятам:
Так што не ведаю, якую зіму нараджаюць зімародкі, а вось тое, што яны выдатныя рыбаловы - сумненняў у мяне не засталося)
02-09-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 02.09.2019 - 20:10
Згодзен - гэта сапраўды…
Згодзен - гэта сапраўды кароль рыбалкі! Хуткі, спрытны, віртуозны нырэц-рыбалоў ...