Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зімародак? Не, усё ж Kingfisher!

Мая гісторыя з сям'ёй зімародкаў (Alcedo atthis), пачатак якой ТУТ і ТУТ, якія пасяліліся на рэчцы Гараднічанцы, працягваецца.

Нейкі час я іх не бачыў, а сёння ізноў пашанцавала - спачатку ў небачную для мяне норку заляцела з рыбкай птушка, а потым села ... на знак, якім пазначаюць для караблёў  мелізну ў вусце рэчкі, якая тут ўпадае ў Нёман.

Я ліхарадкава пачаў яе здымаць і нават уключыў відэа:

https://youtu.be/6HRJLWjev0Q

І тут птушка двойчы на працягу некалькіх секундаў паказала мне майстар-клас, а я двойчы "даў маху": самка зляцела з прысады і я выключыў чарговае відэа. А дарма! Бо праз секунды 2 птушка ізноў уселася на "чырвоны бакен" ... з рыбкай! З'ела яна яе вельмі хутка, і калі я зноў уключыў відэа-запіс, птушка ізноў зляцела)

Я ізноў з дасады выключыў яго. І зноў - дарма! Бо праз 2-3 секунды самка яшчэ раз вярнулася на зручную прысаду з чарговай рыбкай!

Тут я ўжо быў гатовы і зняў, як самка забівае ахвяру, каб аднесці птушанятам:

https://youtu.be/SPHtbtHDBnA

Так што не ведаю, якую зіму нараджаюць зімародкі, а вось тое, што яны выдатныя рыбаловы - сумненняў у мяне не засталося)

02-09-2019, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары