У гэты раз доўга чакаць на прылёт зімародка (Alcedo atthis) не прыйшлося.
Самец яўна быў галодны і не толькі пералятаў з прысады на прысаду: з камяня на тоненькую вярбу, з яе - на карані падмытага вадой куста на беразе Гараднічанкі ў яе вусці, але і актыўна сачыў за ўсім, што адбывалася ніжэй яго і навокал:
На жаль, рыбкі адпаведнага памеру ў полі зроку яму яўна не трапляліся каб ныраць за імі. Але гэтак працягвалася нядоўга.
Працяг будзе.
Што адбывалася з ім у верасні, гл. першая частка ТУТ, другая - ТУТ, трэцяя - ТУТ.
01-10-2020, Гараднічанка ў Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ