Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайныя чачоткі і інтрадуцэнт

Калі я прачытаў і ўбачыў ў фота-серыі Уладзіміра Бондара з Магілёўшчыны, што звычайныя чачоткі (Carduelis flammea) харчуюцца насеннем інвазійнага інтрадуцэнта - канадзкага сумніка (залатарніка) (Solidago canadensis) - з аднаго боку я вельмі здзівіўся, а з другога - узрадаваўся. Хаця б нехта выкарыстоўвае інтрадуцэнтаў у карысных мэтах!

І вось два дні запар я сам стаў сведкай падобных паводзін.

Там, дзе я чакаю і здымаю гілёў, ёсць закінуты ўчастак, які амаль увесь зарос сумнікам. І вось на ім прылятаюць і харчуюцца яго насеннем некалькі чачотак!

https://youtu.be/KMOduKTfjaA

Значыць, што назіранні Уладзіміра Бондара не ўнікальныя толькі для усходу Беларусі, а чачоткі ўмеюць спраўляцца з насенненм інтрадуцэнта і ў іншых месцах!

Гродна, 30 і 31-12-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Дзякуй! Пакуль не заваліла снегам, прыляталі туды штодня. Там сумнік у розных месцах вырас, дзе-нідзе сцяной стаіць. Але яны выбіраюць або негустыя разрэжаныя ўчасткі, або недзе з краю сплашнога участка сядаюць, нават блізка ад зямлі на нахілены. Можа каб агляд лепшы быў?