Хутчэй за ўсё, звычайныя рудахвосткі (Phoenicurus phoenicurus) прыляцелі троху раней. Але ў месцы маіх пастаянных назіранняў у горадзе першы самец з'явіўся толькі сёння. І мне хочацца думаць, што я нават змог убачыць яго прылёт. Ён нечакана з'явіўся на свежых пабегах вяза, і калі я навёў камеру паглядзець - хто гэта?, коратка і выразна заспяваў.
А потым стаў даследаваць наваколле, у якім, хутчэй за ўсё, гнездаваў у мінулым годзе. І з'яўляцца ў розных месцах на рознай адлегласці ад мяне. Раптам ён маланкай паляцеў і там некалькі метраў пераследаваў іншага самца! У птушак вельмі важна апынуцца на гнездавой тэрыторыі першым, таму што хто першы - таго і тэрыторыя. І таму ўсё ў яго атрымалася. Але каб папярэдзіць наступныя магчымыя інцыдэнты, 'мой' самец пачаў спяваць у розных месцах. А пасля выглядваў з агароджы насякомых і плаўна злятаў за імі ва ўжо адрослую траву. І так некалькі разоў. Бо навошта патрэбна тэрыторыя, калі ты яе не выкарыстоўваеш як след?
Спадзяюся, што ўсё ў яго атрымаецца і ўсё самае цікавае наперадзе.
29-04-2022, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 30.04.2022 - 08:11
Снимки - огонь, как Вы…
Снимки - огонь, как Вы любите выражаться, особенно первые. "Горит" не только хвостик, но вся птица. Действительно, при многолетнем наблюдении в одном месте, замечаешь, что птицы возвращаются именно домой, в одно и тоже место.
Harrier - 30.04.2022 - 10:12
Дзякуй! Вечаровае святло…
Дзякуй! Вечаровае святло вельмі дапамагло.
pva - 30.04.2022 - 10:22
Калі сонечны пагодлівы дзень…
Калі сонечны пагодлівы дзень, атрымліваюцца такія яркія, маляўнічыя здымкі птушак. Мяне зацікавіў і такі арыгінальны непрыступны плот. Што ім абгароджаны?
Harrier - 30.04.2022 - 22:20
Гэта агароджаны будынкі…
Гэта агароджаны будынкі былога піўзавода, які шмат гадоў як збанкрутаваў і не працуе.