Працяг. Пачатак ТУТ
Троху больш, чым праз тыдзень, я зноў быў на месцы са старым садам паміж савецкімі жылымі малапавярховікамі. Звычайныя рудахвосткі (Ph. phoenicurus) зусім перасталі спяваць, але ўбачыць іх цяпер не было цяжка. І самцы, і самкі (як мінімум з двух пар) праляталі паміж звычайна невыскоміі прысадамі: ад самаробных футбольных варот да лавачкі, сядалі на галінкі дрэваў і зямлю.
Здавалася, што такім чынам яны палявалі на насякомых, але ніводнай паспяховай атакі я ў іх не адзначыў, або яна была зусім невялікая. Здарыўся і цікавы выпадак, калі самец рудахвосткі спачатку збіў у паветры мармуровага скрыпуна (Saperda scalaris) (дзякуй за вызначэнне Юрыю Квачу), а потым расправіўся з ім ужо на зямлі за футбольнай сеткай (гл. здымкі ніжэй).
Навокол было столькі дуплаў і паўдуплаў у старых алычах і іншых пладовых дрэвах, што зразумець дзе рудахвосткі загнездавалі было немагчыма. Ды яны і нічога нікуды не адносілі і я амаль страціў надзею ўбачыць дзе іх гняздо. Але ў наступны раз усё атрымалася, прычым у такім месцы, пра якое я і не думаў...
Працяг будзе
22-05-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ