13.07, Гомель, хмызнякі
Маладыя кралькі працягваюць жыць прыкладна ў тых жа вербах (за выключэннем выпадкаў, калі пералятаюць на кукурузнае поле насупраць). Адна бяда: дужа няпроста іх заўважыць на той адлегласці і тым фоне, з якіх яны не ўцякаюць у куст. Нават рудыя хвасты ім амаль не перашкаджаюць.
(фатаздымак "Кральчаня хаваецца ва ўлюбёным кусце" не дадаю)
(апошні здымак дакументацыйны, затое, удвух і з чаротаўкай)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 14.07.2021 - 09:54
Выдатная серыя атрымалася! …
Выдатная серыя атрымалася!
Нават той руды хвосцік, які на малюнках заўважны 'здалёк', у іх асяроддзі траціцца сярод плямаў ад сонца і цені і лістоў вярбы.