Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

9 паверх

13.05.2013 - 20:25 | pon

Павесіў домік для свiргуля, але шпак апынуўся спрытней. Жонка скардзілася, што спаць не дае. Так ён сяброўку сабе гучна шукаў! Потым былі птушаняты, якіх яны кармілі спраўна. А ў канцы чэрвеня усё сціхла. Паляцелі.

 

Каментары

 Павесіў домік для свiргуля, але шпак апынуўся спрытнейЖонка скардзіласяшто спаць не дае. Так ён сяброўку сабе гучна шукаў! Потым былі птушаняты, якіх яныкармілі спраўна. А ў канцы чэрвеня усё сціхла. Паляцелі.

 З гнездавымі скрынямі для свіргулёў не ўсё так проста. Больша дасведчаныя людзі кажуць, што свіргулі хутчэй за ўсё не будуць карыстацца імі калі не ўпэўняцца, што адтуль дакладна можна выляцець і таму назіраюць за іншымі птушкамі (таму тут шпакі ім хутчэй дапамога ў прыняцці рашэння) ці добра рэагуюць на голас іншых свіргулёў (які?), які будуць чуць з такой скрыні. Для гэтага размяшчаюць невялічкі дынамік унутры і час ад часу пускаюць голас свіргулёў.