Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Жаўрук на будоўлі

Жаўрук-смяцюх (Galerida cristata) на горцы зь пяску, будоўля новага мікрараёну Бараўкі, Баранавічы, 2011 год. 

Каментары

 Іх каля майго дома вельмі шмат жыве, побач будоўля і лугавіны. Яны ўзімку па сьметніку бегаюць. Бычыў цэлы вывадак сёлета (па плітцы бегалі й хаваліся ад людзей у траву), але на жаль не было фотаапарата...

 Руслан, гэта рэдкі ў нас і зьнікаючы па ўсёй Эўропе від жаўрука. Ад звычайнага ў нас палявога адрозніваецца доўгім чубам (калі зложаны, то бачны бо выходзіць за край галавы, параўнальна кароткім заднім кіпцюром, больш доўгай дзюбай і песняй - смецюх спявае з прысады, а палявы жаўрук амаль заўсёды ў паветры). Узбочыны дарог, будоўлі і пустыры - асноўны біятоп смецюха.

 Во, як, а я ня ведаў, што яны ў Чырвнай кнізе Беларусі. Толькі што зрабіў артыкул пра яго на Вікіпэдыі. https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Жаўрук-сьмяцюх

 Забыў напісаць яшчэ адно важнае адрозненьне  -смецюхі ў нас зімуюць(пра гэта Вы самі напісалі), а палявыя жаўрукі хоць і прылятаюць аднымі з першых, аднак не зімуюць.