Новае даследаванне на тэму дапамогі дзікім птушкам з выкладваннем людзьмі харчавання для іх кажа пра тое, што такая дапамога хутчэй шкодзіць птушкам, чым дапамагае.
Вядома, што даступнасць і колькасць ежы – адзін з асноўных фактараў, які вызначае поспех гнездавання ў птушак, уздзейнічае на тэрміны адкладкі яек, памер кладкі і характар інкубацыі і вылуплення птушанятаў. Папярэднія працы па ўздзеянню дадатковага харчавання на птушак засведчылі, што яно дазваляе раней пачынаць кладку, адкладваць больш яек, скарачае тэрмін інкубацыі кладкі і павялічвае поспех вылуплення птушанят.
- 05.10.2010 - 23:26 | Harrier
- 01.10.2010 - 23:03 | Harrier
Яшчэ адзін від драпежных птушак далучыўся да ўжо шырокай кампаніі са спадарожнікавымі перадатчыкамі на спінах. Два маладых арла-вужаеда (Circaetus gallicus) атрымалі атрымалі GPS-перадатчыкі, дзякуючы якім можна адсочваць іх міграцыю ў дэталях.
- 01.10.2010 - 01:22 | Harrier
Сёлета кожны пяты сябра гэтай адной з самых масавых у Свеце прыродаахоўных арганізацый – гэта юнак або юначка, маладзейшыя за 19 год. Такой колькасці дзетак і падлеткаў у арганізацыі яшчэ не было! Нагадаем, што ўжо некалькі год у Каралеўскім таварыстве абароны птушак больш за 1 мільён сябраў.
- 01.10.2010 - 00:23 | Harrier
Нечаканае адкрыццё зрабілі навукоўцы з Шэффілдзкага ўніверсітэту (Вялікабрытанія). Яны даказалі, што самкі звычайнай зязюлі (Cuculus canorus) інкубуюць свае яйкі на працягу 24 гадзін перад іх адкладкай у гняздо прыёмных бацькоў. Дзякуючы гэтаму птушанё зязюлі вылупляецца заўсёды раней за прыёмных братоў-сясцёр.
- 29.09.2010 - 23:59 | Harrier
Акальцаваны амаль чвэрць стагоддзя таму сярэдні кулён (Numenius phaeopus) быў зноў злапаны на Шэтландзкіх астравах (Вялікабрытанія). Птушка атрымала сваё персанальнае кальцо на востраве Fetlar у1986 годзе і сёлета зноў гнездавала на тым самым востраве!
Прадстаўнікі RSPB Scotland сказалі, што яны ўпэўненыя ў тым, што гэта самы стары сярэдні кулён у Свеце. Звычайна птушкі гэтага віду рэдка жывуць даўжэй за 11 год.
Папярэдні рэкардсмен па даўгажыхарству быў застрэлены ў Францыі ў 1995 годзе, калі меў 16 год. - 29.09.2010 - 17:30 | Harrier
Ужо традыцыйна ў першыя суботу-нядзелю кастрычніка тысячы людзей у Беларусі і па ўсей Еўропе выходзяць з дому, каб паназіраць за птушкамі.
Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае і Вас далучыцца да назіранняў усёй сям’ёй. - 28.09.2010 - 23:42 | Harrier
У мінулую пятніцу, 24 верасня, надзвычай радасная падзея адбылася ў сям'і Святланы і Віталія Гуменных - у іх нарадзілася дачушка Карына. Віталь - адзін з заснавальнікаў Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак (ЗБТАП) і ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ), бяссменны сябра Рады Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, выдатны герпетолаг і бёдуотчар, настаўнік і адміністратар, актыўны ўдзельнік і арганізатар шматлікіх семінараў, сустрэч, канферэнцый, праектаў і акцый аддзялення.
- 28.09.2010 - 23:21 | Harrier
25 верасня брытанскія бёдуотчары адзначылі і сфатаграфавалі амерыканскую жаўтабрухую валасяніцу (Empidonax flaviventris). Гэта першая рэгістрацыя віду ў нашым зоагеаграфічным рэгіёне. Птушка некалькі апошніх дзён знаходзіцца, асабліва не хаваючыся ад шматлікіх узбуджаных новым відам назіральнікаў, у Blakeney Point, графства Нарфолк. Першай яе ўбачыў Джэймс МакКулюм (James McCullum).
- 28.09.2010 - 00:00 | Harrier
У сям'і Аксаны і Аляксандра Цвырко, якія жывуць на беразе славутага возера Свіцязь на Наваградчыне, 1 верасня нарадзіўся сынок Жэня.
Аксана з'яўляецца заснавальніцай і старшынёй Рады Наваградзкага рэгіянальнага аддзялення АПБ. Яны разам з будучым мужам актыўна ўдзельнічалі ў сэмінарах і летніках рэгіянальных лідэраў АПБ, дзе і пазнаёміліся.
- 27.09.2010 - 23:31 | Harrier
Загадкавая гісторыя, пра пачатак якой мы распавядалі на нашым сайце амаль год таму: Шэрая гусь з брытанскімі кольцамі застрэлена на Смаргоншчыне, нарэшце атрымала адказы на ўсе пытанні.
Нагадаю, што мясцоваму бёдуотчару Аляксандру Ясевічу адзін з паляўнічых перадаў каляровыя пластыкавыя кольцы з шыі і лапы, а таксама металічнае брытанскае кальцо з застрэленай ім, па яго словах, шэрай гусі.
Дадзеныя былі перасланыя праз Беларускі цэнтр кальцавання птушак брытанскім калегам, аднак яны да сённяшняга дня захоўвалі маўчанне.

КАМЕНТАРЫ