Што за птушка?

17.04.2011 каля гандлёвага цэнтру "Тытан" скакала маленькая птушачка памерамі як верабей. Яна была белая, акрамя шэрай галавы і чырвонай дзюбы. Здымаў мой сябра на тэлефон. На жаль, птушачка была пужлівая і блізка да сябе не падпускала, таму відэа прыбліжана і якасць пакідае жадаць лепшага. Можа, дапаможа характар гукаў. Відэа выкладзена на YouTube:

http://www.youtube.com/watch?v=718MWbkBYVU

 Думаю, можа якаясьці морфа амадзіны? 

Каментары